Украіна. З-за снегападу ў Кіеве 10-бальныя заторы на дарогах
Праз непагадзь рух у сталіцы Украіны паралізаваны. У Кіеве ўтварыліся неверагодныя заторы на дарогах. Па версіі Яндекс.Пробки іх ацэньваюць у 10 балаў.
Таксама, паводле дадзеных сервісу Яндекс.Пробки, у Кіеве адбылося ўжо 17 ДТЗ.
Так, на Паўднёвым і Гаванскім мостах хуткасць руху не перавышае 5 кіламетраў на гадзіну. Аўто на Набярэжнай шашы рухаецца не больш за 40 кіламетраў на гадзіну.
Таксама раніцай у панядзелак істотныя праблемы паўсталі тых, хто ўязджае ў горад. Так, з боку Жытоміра рух транспарту практычна паралізаваны, на дарозе з Бровараў хуткасць не перавышае 30 кіламетраў на гадзіну, па Адэскай трасе рух перакрыты.
Як паведамляюць кіроўцы, якія трапілі ў заторы ў Кіеве, на дарогах вельмі слізка. Кіяўлянам раяць устрымацца ад паездак на ўласным аўто і скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту.
Таксама з-за моцнага снегападу ў панядзелак, 6 лютага, уезд буйнагабарытнага транспарту ў Кіеў абмежаваны. Камунальныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.
Паводле 112.ua, korrespondent.net