Атачэнне Пуціна можа валодаць актывамі на 4,5 мільярда долараў — «Медуза»
Атачэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна можа валодаць актывамі на суму як мінімум каля 4,5 мільярда долараў. «Ніхто не ведае, колькі ў іх грошай. Але мы знайшлі структуру, якая, мабыць, дапамагае сябрам Пуціна кіраваць сваім багаццем», — гаворыцца ў расследаванні «Медузы».
Ніхто дакладна не ведае адказу на пытанне, колькі грошай у Пуціна і ягоных сяброў. Але дапамагчы хоць бы прыблізна прыкінуць маштаб гэтага багацця дапамагла ўцечка перапіскі ў электроннай пошце, у якой многія ўдзельнікі карыстаюцца скрынямі на адным і тым жа дамене.Выданне «Медуза» адзначае, што ў Пуціна ёсць велізарны палац на беразе Чорнага мора, лыжны курорт і віла на поўначы Ленінградскай вобласці, але да гэтага часу не ўдалося дакументальна пацвердзіць, што ўсё гэта належыць яму. Паколькі пасля кожнага расследавання хто-небудзь са старых сяброў прэзідэнта Расіі заяўляў пра нібыта сваю датычнасці да гэтай нерухомасці.
Аднак высветлілася, што ва ўсіх гэтых актываў ёсць сёе-тое агульнае, а менавіта IT-інфраструктура. У прыватнасці, арганізацыі так званых сяброў Пуціна карыстаюцца поштай на дамене LLCIinvest.ru, якой валодае кампанія «Москомсвязь», і яна мае сувязь з банкам «Россия» і праз яго — з асяроддзем расійскага прэзідэнта.
Кааператыў Пуціна
Журналістам «Медузы» атрымалася знайсці 86 кампаній, якія карыстаюцца поштай на llcinvest.ru. Агульны кошт іх актываў складае каля 4,5 мільярда долараў — гэта асабнякі, самалёты бізнес-класа, яхты і банкаўскія рахункі з вялізнымі сумамі грошай.
У многіх гэтых кампаній — адны і тыя ж дырэктары, юрыдычныя адрасы і аўдытары. Часткай наўпрост валодае банк «Россия», частка запісаная на яго акцыянераў, у тым ліку на мільярдэра Юрыя Кавальчука і на «сяброўку Пуціна» Святлану Крываногіх.
«Адзінае тлумачэнне, якое прыходзіць у галаву, — усе гэтыя кампаніі аб'яднаны агульнай сістэмай кіравання», — заявіў на ўмовах ананімнасці эксперт па карупцыйных пытаннях.
Паводле яго слоў, група кампаній LLCInvest сфарміравалася вакол людзей, якія былі блізкія да Пуціна яшчэ падчас яго працы ў мэрыі Санкт-Пецярбурга ў 1990-х гадах. Ён таксама мяркуе, што гэта аб'яднанне можа быць уладкавана як кааператыў, чальцы якога, верагодна, абменьваюцца маёмасцю і паслугамі.
У той жа час прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адмаўляе яго сувязь з LLCInvest.
«Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі ніякім чынам не звязаны і не афіляваны з названымі вамі аб'ектамі і арганізацыямі», — адзначыў ён.
Нагадаем, у студзені 2021 года Фонд барацьбы з карупцыяй апазіцыянера Аляксея Навальнага апублікаваў расследаванне пра раскошны палац Пуціна ў Геленджыку, будаўніцтва якога абышлося ў больш за 1,3 мільярда долараў.
Пазней журналісты знайшлі лецішча Пуціна і ў акупаваным Крыме.
Паводле meduza.io, РБК