АБСЕ: Адведзенае ўзбраенне зноў на перадавой на Данбасе
Бакі канфлікту на Данбасе не толькі не адводзяць цяжкае ўзбраенне ад лініі судакранання, але і раней адведзенае вяртаюць на перадавую.
Пра гэта заявіў першы намеснік
кіраўніка Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ Аляксандр Хуг, перадае
Інтэрфакс-Украіна.
"За мінулы тыдзень мы зафіксавалі прысутнасць ўздоўж лініі размежавання 69 адзінак не адведзенага цяжкага ўзбраення. 47 адзінак — на не падкантрольных афіцыйнаму Кіеву тэрыторыях, 22 — на падкантрольных", — сказаў Хуг на брыфінгу.
На яго думку, па стане на сёння існуе "стабільная тэндэнцыя па неадвядзенню цяжкага ўзбраення і вяртанню ўжо адведзенага ўзбраення на пазіцыі".
"У прыватнасці, нашы назіральнікі зафіксавалі адсутнасць 20-і гаўбіц у месцах адвядзення сіл АТА, у месцах адвядзення так званай ДНР бракавала 17 танкаў і 9 мінамётаў", — адзначыў Хуг.
Ён паскардзіўся, што АБСЕ працягвае сутыкацца з выпадкамі перашкоды ў доступе да месцаў адводу, "калі бакі проста не хочуць паказваць нам штосьці".
Хуг паведаміў, што за тыдзень назіральнікаў 31 разоў абмяжоўвалі ў перамяшчэнні: дзевяць разоў на падкантрольных Кіеву тэрыторыях, 22 — на непадкантрольных.
"Вінаватыя не названыя і не пакараныя", — канстатаваў Хуг.
На мінулым тыдні ў АБСЕ заявілі пра рост колькасці выбухаў на Данбасе. Толькі 1 сакавіка ў Данецкай вобласці зафіксавалі больш за 2 тысячы выбухаў, а ў Луганскай — 500. "У Данецкай вобласці Спецыяльная маніторынгавая місія задакументавала больш парушэнняў рэжыму спынення агню, чым у папярэдні справаздачны перыяд — больш за 2 тысячы выбухаў, у тым ліку 220 выбухаў, якія па ацэнцы былі выкліканыя ракетнымі сістэмамі залпавага агню", — адзначылі ў місіі тыдзень таму. Зараз сітуацыя толькі абвастрылася.
Паводле Корреспондент.net