«ЗША — наш стратэгічны партнёр». Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам Байдэна па нацбяспецы
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл зараз знаходзіцца з візітам у Злучаных Штатах Амерыкі. У панядзелак Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Белым доме з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам.
Лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская заявіла падчас сустрэчы з Джэйкам Саліванам аб недапушчальнасці размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе выданне «Голас Амерыкі».
Святлана Ціханоўская і Джэйк Саліван абмеркавалі падчас
сустрэчы заявы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ядзернай
зброі на тэрыторыі Беларусі. Ціханоўская сказала, што гэта недапушчальна, і
заявіла аб неабходнасці прыняцця прэвентыўных мер для таго, каб гэтага не
адбылося.
Паводле слоў Святланы Ціханоўскай, размяшчэнне ядзернай зброі стане
парушэннем Канстытуцыі Беларусі, яе бяз'ядзернага статуса, а таксама стане
чарговым крокам да паглынання краіны Масквой.
Святлана Ціханоўская таксама звярнула ўвагу на неабходнасць
прыцягнення Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць
чалавечнасці ў сувязі з саўдзелам беларускага дыктатара ў вайне, развязанай
Крамлём супраць Украіны.
— адзначыла беларускі палітык.
Таксама Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з рэпрэсіямі,
апошнімі масавымі арыштамі і падпольным руху супраціву, які працягваецца, нягледзячы на рэпрэсіі.
На мінулым тыдні ЗША абвясцілі аб пачатку стратэгічнага
дыялогу з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі, увялі санкцыі супраць 12
фізічных і юрыдычных асоб, а таксама разам з іншымі краінамі 23 сакавіка
абвясцілі аб запуску Маскоўскага механізму ў рамках АБСЕ.