Як прыцягнуць рэжым да адказнасці і стварыць новы План Маршала для Беларусі?
Стыпендыі для беларусаў у Гарвардзе, план Маршала для новай Беларусі і прыцягненне рэжыму да адказнасці — асноўныя тэмы візіту Ціханоўскай у Бостан.
Учора, 24 сакавіка, Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета наведалі Бостан. Там яны былі ў Гарвардскім універсітэце, удзельнічалі ў адкрыцці еўрапейскай канферэнцыі, сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця беларускага сцяга і сустрэліся з беларусамі.
Асноўныя тэмы, якія ўздымаліся падчас сустрэчаў і выступаў:
- Стварэнне беларускай праграмы ў Гарвардзе, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў.
Ціханоўская прапанавала, каб адна з гэтых стыпендый мела імя Алеся Бяляцкага.
Падчас выступу на канферэнцыі Ціханоўская ўзгадала, што План Маршала быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сценах Гарвардскага ўніверсітэта. І цяпер новы План Маршала неабходны для Беларусі.
- Прыцягненне рэжыму да адказнасці.
Падчас двухбаковай сустрэчы з Рабертай Метсолай абмеркавалі рэалізацыю рэзалюцыі Еўрапарламента, прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародны крымінальны суд і ўніверсальную юрысдыкцыю.
- Супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі.
Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блакавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным медыя і супрацоўнічалі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Паводле прэс-рэлізу