Затрымалі Іллю Дабратвора

У Менску затрымалі актывіста Іллю Дабратвора. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, на 23 красавіка прызначаны суд. Пра гэта паведаміў актывіст Алег Корбан.  



llia_dabratvor.jpg

Ілля Дабратвор
Ён удакладніў, што Ілля паспеў патэлефанаваць і сказаў, што яго затрымалі, калі ён ехаў на ўласным аўтамабілі.
Паводле Корбана, сёння сябры «Альтэрнатывы» збіраліся ладзіць акцыю па папулярызацыі нацыянальнай сімволікі. Ілля быў адным з адказных па тэхнічных пытаннях і вёз у аўтамабілі бел-чырвона-белыя сцяжкі.
Радыё Свабода