Журналістку "Новага часу" затрымалі на літоўска-беларускай мяжы
Нашу журналістку Ганну Аземшу затрымалі на ўездзе ў Беларусь на пункце пропуску "Каменны лог" на літоўска-беларускай мяжы.
Падазрэнне ў беларускіх мытнікаў выклікалі інфармацыйныя бюлетэні праекта Election Observation: Theory & Practice — "Восем цікавых фактаў пра выбары" і "Назіральнік паведамляе".
Спачатку Ганне прапанавалі выехаць на нейтральную тэрыторыю, пазбавіцца бюлетэняў, а пасля зноў уехаць на тэрыторыю Беларусі. Але пазней проста адсунулі аўтамабіль журналісткі ў бок, некалькі разоў сфатаграфавалі і сышлі для вырашэння далейшага лёсу.
Нагадаем, што 14 сакавіка аўтамабіль Ганны Аземшы ўжо затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага раёну. Тады ў яе былі канфіскаваныя балкноты, асадкі і іншыя прыналежнасці для правядзення семінара праекта Election Observation: Theory & Practice. Літаральна некалькі дзён таму ўсё канфіскаванае было вернута.
Мы будзем сачыць за развіццём сітуацыі