Восем фактаў пра выбары, забароненыя для ўезду ў Беларусь

Пасля чатырох гадзін на мяжы журналістку "Новага часу" Ганну Аземшу нарэшце прапусцілі ў Беларусь. Але ні адзін з асобнікаў інфармацыйных бюлетэняў праекта Election Observation: Theory & Practice — "Восем цікавых фактаў пра выбары" і "Назіральнік паведамляе" — у краіну не трапіў.



cyrvony_kalidor.jpg

Нагадаем, у 14.05 падчас прахаджэння пагранічнага кантролю на прапускным пункце "Каменны лог" рэчы журналісткі, сярод якіх былі і асобнікі блетэняў "Восем цікавых фактаў пра выбары" і "Назіральнік паведамляе", выклікалі падазрэнне чалавека па прозвішчу Чунаевіч (ён адмовіўся называць сваё імя і званне), на форме якога было напісана памежная служба.

Ён выклікаў мытнікаў, якія нарэшце, пасля некалькіх гадзін чакання, адправілі аўтамабіль Ганны на чырвоны калідор і папрасілі задэклараваць друкаваную прадукцыю. На дэкларацыі паставілі рэзалюцыю " ва ўвозе адмоўлена". Ганне прыйшлося вяртацца на нейтральную тэрыторыю і пакінуць усе бюлетэні ля сметніцы. І толькі пасля гэтага журналістка нарэшце змагла праехаць мяжу.

Ганна Аземша атрымала на рукі акт дагляду асабістых рэчаў і копію мытнай дэкларацыі. Не выключана, што журналістка будзе падаваць скаргу на дзеянні памежнай службы. Ва ўсялякім разе дасведчаныя людзі раяць гэта зрабіць.