Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч затрыманы ў Мінску

Пра гэта паведамляе яго маці Таццяна Францкевіч ў Facebook. "Ніяк не можам высветліць за што. А восьмай гадзіне пасля працы. Зараз таксама на Акрэсціна", — піша яна.



franckevich_vyzvalenne.jpg

Аляксандр Францкевіч у дзень вызвалення (3 верасня 2013)

Хутчэй за ўсё, затрыманне Аляксандра Францкевіча звязана з маючай адбыцца акцыяй "Чарнобыльскі шлях", якая пройдзе 26 красавіка ў Мінску, альбо з правядзеннем чэмпіянатам свету па хакеі. Напярэдадні падобных значных мерапрыемстваў сілавікі, як правіла, ізалююць актыўную моладзь, — паведамляе сайт abc-belarus.org

Нядаўна былі таксама затрыманыя іншыя апазіцыйныя актывісты, якія былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту. Некаторыя з іх атрымалі 25 сутак і выйдуць на волю толькі ў канцы траўня.


spring96.org