У Адэсе затрыманы экстрэмісты, якія рыхтаваліся 9 мая біць ветэранаў

Удзельнікі групы распаўсюджвалі агітацыйныя матэрыялы, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці захоп дзяржаўнай улады. У СБУ высветлілі, што ўдзельнікі гэтай экстрэмісцкай групоўкі фактычна дзейнічалі па замове аднаго з расійскіх тэлеканалаў.



sbu4.jpg

Як паведамляе прэс-служба СБУ, лідэр злачыннай групоўкі «Бор», 35-гадовы жыхар Адэсы, які доўгі час пражываў у Крыме, распрацаваў і размясціў у сетцы Інтэрнэт дапаможнік «План перахопу ўлады» з канкрэтнымі рэкамендацыямі збройнага супраціву дзеючай уладзе, перадае УНІАН.

СБУ высветліла, што ўдзельнікі гэтай экстрэмісцкай групоўкі фактычна дзейнічалі па замове аднаго з расійскіх тэлеканалаў, атрымліваючы матэрыяльнае ўзнагароджанне за кожную акцыю — стварэнне неабходнай расійскім тэлевізійнікам «карцінкі».

Удзельнікі групы распаўсюджвалі агітацыйныя матэрыялы, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці захоп дзяржаўнай улады, ажыццяўлялі рознага роду правакацыйныя акцыі і экстрэмісцкія дзеянні, аказвалі метадычныя рэкамендацыі па вырабе так званых «кактэйляў Молатава». Акрамя гэтага яны запалохвалі грамадзян, якія падтрымлівалі дзейнасць «Еўрамайдану», падпальвалі офісныя памяшканні, прыватныя дамы, кватэры, машыны, крамы.

Удзельнікі групы выкарыстоўвалі метады канспірацыі: карысталіся фальшывымі аўтамабільнымі дзяржаўнымі нумарамі, ўмоўнымі сігналамі, маскамі-балаклавамі і г.д.

У ноч на 20 красавіка група здзейсніла спробу падпалу аднаго з адэскіх супермаркетаў.

Таксама СБУ ўстанавіла, што зламыснікі планавалі зладзіць у Адэсе правакацыі на 9 траўня. Яны збіраліся, па іх словах, «цынічна тэрарызаваць» ветэранаў, у далейшым абвінаваціўшы ў гвалтоўных дзеяньнях праўкраінскі сілы.

25 красавіка супрацоўнікі СБУ затрымалі пецярых удзельнікаў гэтай злачыннай групы пры спробе падпалу «кактэйлямі Молатава» офіса аднаго з аддзяленняў «ПрыватБанку».

Пры аглядзе аўтамабіля затрыманых канфіскавана агнястрэльная зброя з патронамі, рэшткі запальнай сумесі і сродкі відэаздымкі, на якія зламыснікі фіксавалі свае супрацьпраўныя дзеянні.