У Кіеве заявілі, што беларускія афіцэры ўдзельнічаюць у кібератаках
У кібератаках супраць украінскіх вайскоўцаў удзельнічаюць беларускія афіцэры. У Кіеве кажуць, што яны працуюць з Мінска.
«Мэтамі атакі становяцца прыватныя паштовыя скрыні ўкраінскіх вайскоўцаў, а таксама звязаных з імі асоб, — гаворыцца ў заяве Дзяржспецсувязі Украіны. — Пасля кампраметацыі ўліковага запісу, з дапамогай пратаколу IMAP ажыццяўляецца загрузка ўсёй наяўнай пошты».
Таксама хакеры ў пагонах выкарыстоўваюць «наяўныя кантактныя адрасы для далейшых рассыланняў».
У Дзяржспецсувязі Украіны адзначаюць, што дзейнічае група UNC1151, якая мае свой офіс у Мінску. У яе складзе — кадравыя афіцэры Мінабароны Беларусі. Украінцы называюць іх «вайсковымі злачынцамі» і пагражаюць крымінальнай адказнасцю.
Паводле «Еўрарадыё».