З'явіліся падрабязнасці абстрэлу двух замежных судоў каля порта Паўднёвы

Паводле інфармацыі паста рэгулявання руху судоў і службы капітана порта, а 12:55 на якарнай стаянцы №358 адбылося траплянне ракеты ў кармавую частку ц/х «NAMURA QUEEN».

img_20220225_171125_643.jpg


Судна пад сцягам Панамы накіроўвалася ў порт Паўднёвы пад пагрузку збожжа. У цяперашні час вядома, што не працуе частка абсталявання. На судне пажар, буксір P&O STAR рушыў на дапамогу. Сітуацыя кантралюемая.
Таксама, паводле інфармацыі службы капітана порта Адэскага філіяла ГП «АМПУ», а 12:10 адбылося траплянне ракет у бункероўшчык «MILLENNIUM SPIRIT» (пад сцягам Малдовы) на якарнай стаянцы 355. Судна перавозіла 600 тон мазуту і дызеля на борце.
Судна, паводле папярэдніх даных, было абстралянае расійскім вайсковым караблём. Адна ракета трапіла ў надбудову, іншая — у міндэль. Адбылося ўзгаранне, якое магло пры выбуху прывесці да экалагічнай катастрофы. Члены экіпажа апынуліся ў вадзе і паклікалі на дапамогу.
Для тушэння пажару да бункероўшчыка былі накіраваныя буксіры «Брыз-1», «Вікторыя», «ПК-888», «КПЛ-99». Для выратавання экіпажа-SAR 02У порт Чарнаморска паступіла каманда ад марской пошукава-выратавальнай службы: забяспечыць прычал карэтамі хуткай для аказання дапамогі 10 членам экіпажа «MILLENNIUM SPIRIT».  Двое членаў экіпажа ў цяжкім стане, у тым ліку капітан судна абгарэў, у яго зламаная рука. Іншыя — у здавальняючым.