Пуцін і Лукашэнка дамовіліся сустрэцца ў Маскве ў бліжэйшыя тыдні — Крэмль

Дамова адбылася ў ходзе тэлефоннай размовы.

ddd9d145d9eb9dce7452f2b4abac146e.jpg

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў ходзе тэлефоннай размовы пацвердзілі накіраванасць на пашырэнне супрацоўніцтва дзвюх краін, паведаміла ў нядзелю прэс-служба Крамля.
"Пацверджаны узаемны настрой на далейшае ўмацаванне расійска-беларускага саюзніцтва і пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Дамоўлена ў бліжэйшыя тыдні правесці сустрэчу ў Маскве", - гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаецца, Пуцін "цёпла павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння".