Пуцін: пазіцыя Еўропы па выбарах у Беларусі была падрыхтаваная загаддзя

Расія прызнала легітымнасьць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, нагадаўшы, што павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай.

rian_5915277.hr_pic4_zoom_1500x1500_70712.jpg

«Мы зыходзім з таго, што выбары адбыліся. Я адразу гэта зрабіў. Мы прызналі іх легітымнасьць. Я павіншаваў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з перамогай на гэтых выбарах», — сказаў Пуцін у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія-1» (ВГТРК).
Пуцін выказаўся таксама пра БДІПЧ АБСЕ.
«Беларускія ўлады запрасілі БДІПЧ АБСЕ прыняць удзел у кантролі над выбарамі. Што ж яны не прыехалі? І гэта адразу нас наводзіць на думку аб тым, што ўжо была, уласна кажучы, нарыхтаваная пазіцыя па выніках гэтых выбараў. Таму хтосьці можа сумнявацца ў выніках, але ў мяне ёсць усе падставы сумнявацца ў тым, што тыя, хто сумняюцца, былі абсалютна сумленныя», — сказаў Пуцін у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія-1» (ВГТРК).
Гаворачы аб тэме выбараў у Беларусі, Пуцін адзначыў, што ў свеце наогул не існуе "нічога ідэальнага".
«Ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы, ні ў сацыяльнай сферы - дзе заўгодна. Нават у прыродзе няма нічога ідэальнага, хоць гэта найбольш дасканалая, Богам створаная сфера», - сказаў Пуцін.
interfax.by