Брусэль канчаткова аформіў зняцце санкцый з беларускіх уладаў
25 лютага Рада Эўразвязу прыняла законныя акты, якія адмяняюць санкцыі супраць беларускага рэжыму.
Сённяшні крок з'яўляецца выкананнем палітычнага рашэння Рады Эўразвязу з 15 лютага 2016 году, калі міністры замежных справаў ЭЗ вырашылі зняць блакаванне актываў і візавыя забароны для 170 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння, судзяў і пракурораў, а таксама для трох кампаній, паведамляе Радыё Свабода.
Пад санкцыямі засталіся чатыры асобы, якія, як мяркуецца, адказныя за знікненне прадстаўнікоў апазыцыі: Уладзімір Навумаў, Дзмітрый Паўлічэнка, Юры Сівакоў і Віктар Шэйман. Застаецца таксама эмбарга на пастаўкі зброі.
Сённяшнія законныя акты будуць апублікаваныя 27 лютага ў афіцыйным выданні Эўразвязу. Рашэнне аб адмене санкцый увойдзе ў дзеянне 1 сакавіка.