Лукашэнка можа ехаць у Парыж

Сёння ўступіла ў сілу рашэнне аб гадавой адмене санкцыяў для 170 беларусаў і трох юрыдычных асобаў. Рашэнне паставіць санкцыі «на паузу» да 28 лютага 2017 года. 



lukashenka_dens.png

Варта адзначыць, што ЕС не зняў эмбарга на пастаўку ўзбраенняў у Беларусь, а таксама санкцыі ў дачыненні да чатырох асобаў, якіх ЕЗ лічыць датычнымі да знікнення ў 1999-2000 гадах апазіцыйных палітыкаў і журналіста.
Пад санкцыямі засталіся:
Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў) Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта) Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір спецназу ўнутраных войскаў МУС)
Паводле belsat.eu