Ліст у рэдакцыю
“Пакутныя крыжы Беларусі — цыкл нарысаў журналісткі Таццяны Уласенкі, якія мы з лістапада 2010 года друкуем на старонках нашай газеты. Такіх крыжоў, пастаўленых на могілках і месцах масавых пахаванняў у новыя часы, шмат у Беларусі. Адны іх усталёўваюць і бароняць. Іншыя — выкарчоўваюць, паляць, знішчаюць. Пра вечнае супрацьстаянне грамадскасці з вандалізмам — аповед Таццяны Уласенкі. Мы надрукавалі ўжо 8 нарысаў, якія выклікалі інтарэс і пазітыўныя водгукі.
“Пакутныя крыжы Беларусі — цыкл нарысаў журналісткі Таццяны Уласенкі, якія мы з лістапада 2010 года друкуем на старонках нашай газеты. Такіх крыжоў, пастаўленых
на могілках і месцах масавых пахаванняў у новыя часы, шмат у Беларусі. Адны іх усталёўваюць і бароняць. Іншыя — выкарчоўваюць, паляць, знішчаюць. Пра вечнае супрацьстаянне грамадскасці з
вандалізмам — аповед Таццяны Уласенкі. Мы надрукавалі ўжо 8 нарысаў, якія выклікалі інтарэс і пазітыўныя водгукі. Але на апошні з іх — “Крыж распятай Губы (“Новы час, №22
ад 3 чэрвеня 2011 г.) — прыйшоў і водгук рэзка адмоўны. Прычым ад адной з галоўных дзеючых асоб нарыса, на чые сведчанні і ацэнкі абапіраецца аўтар, ад пісьменніцы Алены Рыгораўны
Кобец-Філімонавай — аўтара кніг “Жаворонки над Хатынью і “Распятая Хатынь.
Калі мы рыхтавалі нарыс “Крыж распятай Губы да друку, то для нас з яго Алена Рыгораўна паўставала як асоба, як чалавек і пісьменніца, што мела гонар і мужнасць змагацца за
гістарычную праўду яшчэ ў савецкія часы. Тым больш, што Таццяна Уласенка ў артыкуле абапіралася на вытрымкі з кніг пісьменніцы, магнітафонны запіс размовы з ёй. Але сама Алена Рыгораўна ўспрыняла
нарыс па-іншаму. Якая ж складаная і балючая гэта тэма — вайна! Як па-рознаму яна ўспрымаецца! Як супярэчліва перакрыжоўваюцца і сутыкаюцца ў палітыцы, у жыцці, у нашай свядомасці старыя
стэрэатыпы і спробы пераасэнсавання, здавалася б, ужо такіх даўніх падзей. І наколькі ж выспела неабходнасць іх аб’ектыўнага даследавання і асвятлення, пры самым талерантным стаўленні да
розных ідэй і меркаванняў.
З павагі да А. Р. Кобец-Філімонавай мы друкуем яе ліст у рэдакцыю ў аўтарскай версіі, з захаваннем стылю і арфаграфіі. Ну а чытачы маюць магчымасць пры жаданні звярнуцца да нарысаў Таццяны Уласенкі і
скласці сваё ўяўленне.
Аляксей Кароль
-------------------------------------------------------------------------------
KPЫЖ HA ЎЗЛЕСКУ
Не ведаю, па чыёй ініцыятыве зроблены замах на мае кнігі, прысвечаныя шматпакутнай Хатыні і іншым беларускім вёскам з аналагічным лёсам, і таму называю толькі выканаўцу, маладую журналістку Таццяну
Уласенка.
Трэцяга чэрвеня, пасля сустрэчы са мной, яна надрукавала артыкул «КРЫЖ РАСПЯТАЙ ГУБЫ» памерам на адну газетную старонку. На вялікі жаль, яна не паказала мне, як абяцала, рукапіс з
маім аповедам, і публікацыя аказалася скажонай дый не па тэме. Яна ж прасіла расказаць пра невядомую вёсачку Губа, а не пра Хатынь, пра якую ўсе добра ведаюць.
У артыкуле мне прыпісана шмат слоў, якіх я не казала, выказаны «мае думкі», якіх я не выказвала. У выніку я, аўтар кніг «Жаваранкі над Хатынню» і
«Распятая Хатынь», са старонкі газеты «Новы Час» выглядаю ледзь не фашысткай і недасведчаным аўтарам, які ўзяўся пісаць пра тое, чаго не ведае.
Прывяду цытаты з факталагічнымі памылкамі і непісьменныя з артыкула журналісткі.
1. «КРЫЖ РАСПЯТАЙ ГУБЫ». /Назва артыкула вельмі няўдалая, тым больш, што вёсачцы «Губа» аўтар прысвяціў літаральна некалькі радкоў, астатняе — пра
Хатынь/.
2. «Савецкія партызаны». /Паўтараецца бясконца, быццам іншых эпітэтаў няма. Дый тэрміналогія не сучасная і не мая, я ніколі не называла партызан «савецкімі». Раз
змагаюцца ў савецкай Беларусі, значыць, савецкія.
3. Назва маёй кнігі «Жаваранкі над Хатынню», а не «Жаўрукі над Хатынню». /Ці ж я не ведаю назвы сваіх кніг?/.
4. «Па замове маскоўскага выдавецтва...» /Замова — заговор, напрыклад, чараўніка — А.К.-Ф./. Можа Таццяна Уласенка мае на ўвазе «дагавор», дык
яго паміж выдавецтвам і дырэктарам музея Айчыннай вайны не было. Я такога не казала.
5. «/цытата з дакументальнай кнігі «Распятая Хатынь»/». Гэтыя словы як быццам кажу я, абрываючы свой аповед. Не разумею, як гэта... Дый ніякіх цытат са сваёй кнігі
журналістцы я не чытала.
6. «... мы можам толькі здагадвацца, колькі беларускага насельніцтва сталі ахвярамі з-за іх неабдуманых і цынічных дзеянняў». /Такіх абагульняючых слоў пра партызан я не казала і не
пісала. Гэта яўны на мяне паклёп! Каб настроіць супраць мяне ўсіх партызан/.
7. Пра легендарнага Камінскага і нейкіх рэцэнзентаў, якіх нешта не задавальняла, таксама прыдумка журналісткі, мусіць, спісала з буклета ці з чыёй-небудзь публікацыі. Акрамя рэцэнзіі дырэктара музея
Лавецкага, які забараніў выдаваць маю кнігу /але Масква аказалася непаслухмянай/, ніякіх рэцэнзій з іх рэцэнзентамі я не ўзгадвала.
8. «шмат хатынскіх сем’яў былі паліцэйскімі». /У Хатыні было 8, a не «шмат». На 26 двароў не так ужо і многа. І таму я не казала гэтых слоў.
9. Зноў журналістка нібыта прыводзіць мае словы: «У прыватных гутарках з жыхарамі мне стала вядома, што паліцэйскіх сем’яў, якія ненавідзелі савецкіх партызан, было шмат —
і ў Хатыні, і ў Вялікай Губе, і ў іншых мястэчках».
Па-першае, я не магла назваць глухія лясныя вёсачкі Хатынь і Губу мястэчкамі. Гэта факталагічная памылка.
Па-другое, такіх абагульненняў пра вялікую колькасць паліцэйскіх у нашых вёсках я не рабіла.
10. «І ён /Камінскі/ не добра ставіўся да партызан». /Не мае словы/.
11. «Менавіта ён /Камінскі/ данёс на партызан». /І гэтыя словы належаць аўтару «чарнухі» Т. Уласенка, а не мне. Народныя пагалоскі не трэба прыпісваць мне. Да
гэтага часу невядома, хто данёс на партызан/.
12. «Жыхары суседніх вёсак катэгарычна адмаўляліся распавядаць мне сапраўдную гісторыю знішчэння вёскі /Хатыні/. Блыталіся ў фактах, хлусілі, адмоўчваліся». /Падкрэсленыя мною
словы, не мае. І тут фантазія журналісткі, як быццам хто ёю кіраваў/.
13. Пра другую жонку Камінскага і савецкую прапаганду зноў жа з легендарным Камінскім — таксама не маё.
14. «Падчас збору інфармацыі пра Хатынь пісьменніцу арыштоўвалі як шпіёнку, чакалі дыверсій з яе боку...» /Такое было, мяне затрымаў хатынскі міліцыянер, быў і допыт. Але ці не
перастаралася журналістка? Зграбла ў кучу ўсё, што было і чаго не было. Чым больш «чарнухі», тым лепей. Каму гэта трэба?/.
15. Чым глыбей у лес — тым болей дроў. Калі верыць журналістцы, гэта я сказала: «Сяляне сталі ахвярамі кароткага бою». /Не сяляне, даражэнькая Таццяна, а немцы і паліцаі,
якія вялі бой з партызанамі каля вёскі Губа. А сялян-лесарубаў расстралялі пазней/.
16. Не радыёсувязь, а тэлефонная сувязь. /І гэта факталагічная памылка прыпісана мне!/.
17. Героя Савецкага Саюза Цімчука я нідзе і ніколі не называла фамільярна Іванам, а Іванам Цімафеевічам ці проста Цімчуком.
18. Журналістка часта паўтарае: «распавядае пісьменніца». Дык пра што ж я яшчэ распавядаю? А вось пра што... «Былы камісар атрада «Мсціцель», герой
Савецкага Саюза Іван Цімчук мне распавёў, што гэта вёска /невядома якая — А.К.-Ф./ стала ахвярай расправы і нацыстаў і савецкіх партызан. У вёсцы жылі напалову сем’і і тых, і
другіх». /У беларускіх вёсках сем’і нацыстаў не жылі! Гэта грубейшая палітычная і факталагічная памылка. Такога не мог сказаць ні Цімчук, ні я, перажыўшая вайну. А малады чытач
паверыць гэтай псеўдаінфармацыі і зробіць такі вывад: у беларускіх вёсках у час Другой сусветнай вайны жылі партызанскія сем’і, паліцэйскія і... нацысцкія! Віват, Алена Кобец-Філімонава! /І
гэта мне прыпісалі, хай людзі думаюць, што гэта я напляла бязглуздзіцу/.
19. Заканчваецца артыкул словамі /дзякуй Богу, не маімі, а журналісткі: «Калі ж будуць асуджаны камуністы, якія прымалі ўдзел у забойстве сваіх жа грамадзян?» /Гэта не мае словы і
мне іх не прыпісвалі. Але ўсё роўна людзі падумаюць, што гэта я сказала. А як жа! Хай не толькі савецкія партызаны, не толькі беларускія сяляне, але і камуністы мяне ненавідзяць!
/І гэта ў артыкуле, дзе расказваецца, як немцы і паліцаі спалілі Хатынь. Прычым тут камуністы?/.
На жаль, падчас сустрэчы з журналісткай Таццянай Уласенка я адмовілася даваць ёй інтэрв’ю, выкарыстоўваючы дыктафон, спадзеючыся, што прафесійны журналіст здолее пісьменна перадаць мае
думкі, аддзяляючы іх ад сваіх суб’ектыўных каментарыяў. Безумоўна, кожны чалавек мае права і на сваю ўласную думку. Гэтаксама і журналісты.
Але Таццяна Уласенка ў сваім артыкуле апісала падзеі, пра якія ішла размова, не толькі сваімі словамі, але і ў сваёй інтэрпрэтацыі. Да таго ж напісала многа чаго ад сябе /тое, пра што са мной не было
і гаворкі/.
А яшчэ большая яе памылка ў тым, што ўвесь матэрыял пададзены ў выглядзе інтэрв’ю, простай мовы. Атрымліваецца, што словы, пазначаныя ў артыкуле як простая мова, — на самой справе я
не гаварыла і не пісала. І адкуль яна ўзяла скажоныя факты, напрыклад, пра Хатынь — невядома. Па сутнасці, яна ўзяла інтэрв’ю ў самой сябе /ёсць такі жанр/, але замест сябе
падставіла мяне. Такое ў практыцы журналістаў не дазволена.
P.S. Ці спрыяюць іміджу паважанай газеты падобныя публікацыі, пабудаваныя на плявузганні і домыслах непрафесійных аўтараў, якіх нельга назваць журналістамі?.. І ці не кашчунства — так
агрэсіўна ставіцца да памяці бязвінна загінуўшых людзей?
У «Народнай Волі» за 20–30 сакавіка 2009 г. надрукаваны мой артыкул «Жудасная трагедыя» пра вёсачку Губу, пра жудасную смерць яе жыхароў. Хай чытаюць
людзі ГЭТЫ РЭКВІЕМ, а не словаблудства нейкіх «янычараў», людзей без памяці. Сапраўдны б беларус ніколі б так не напісаў.
Прашу надрукаваць маё абвяржэнне на артыкул Таццяны Уласенка з недарэчна-цыркавой назвай «КРЫЖ РАСПЯТАЙ ГУБЫ». А маё абвяржэнне назваць — «Крыж на
ўзлеску».
Перад публікацыяй прашу ўзгадніць са мной адрэдагаваны тэкст (і змясціць у інтэрнэт).
Алена Кобец-Філімонава,
23 чэрвеня 2011 г.