«For Belarus». Музыкі ўсяго свету на складанцы ў падтрымку мірных пратэстаў у Беларусі

Галіна Азяран aka Chikiss даўно жыве ў Берліне, там яна займаецца музыкай, выступае ў Берліне. Але родам яна з Беларусі і сувязі са сваёй радзімай не губляла ніколі. Яе рэакцыяй на падзеі апошніх тыдняў у роднай краіне стала кампіляцыя, якая аб'яднала музыкаў з розных краін: ад Аўстрыі да Украіны, ад Канады да Расіі.

Ілюстрацыйнае фота, аўтар Дзмітрый Дзмітрыеў

Ілюстрацыйнае фота, аўтар Дзмітрый Дзмітрыеў


Галіна Азяран, аўтар ідэі і складальнік кампіляцыі:
Я не палітолаг, я музыка. Але я выдатна ведаю, што такое рэжым Лукашэнкі і хто такія беларусы. Я належу да іх ліку і, хоць ужо шмат гадоў не жыву ў гэтай краіне, увесь час з ёй на сувязі, часта туды езджу. І мяне як беларуску асабіста абражаюць словы тых, хто супраць мірных пратэстаў, хто апраўдвае дзеянні цяперашняй улады і сілавікоў, называючы мірных пратэстоўцаў «фашыстамі», што разбураюць сваю краіну, якая за 26 гадоў ператварылася ў балотца ілюзорнай стабільнасці. Краіну, у якой за сваё адрознае ад дзяржаўнага меркаванне кожны можа страціць працу, свабоду, а то і жыццё.
Пасля таго страшнага і брутальнага, што здарылася за два тыдні пасля выбараў і што яшчэ можа паўтарыцца, больш немагчыма заставацца ўбаку. У свеце, на жаль, не засталося ні аднаго апалітычнага беларуса. Гэта павінна было вельмі моцна ўкусіць. І ўкусіла. І няма канкурэнцыі паміж пратэстнымі рухамі, такімі як #Метоо # BlackLivesMatter або #ЖывеБеларусь, іх усё аб'ядноўвае адна і тая ж праблема. Гэта абьюз з боку ўлады, моцнага над слабым. У выпадку з Беларуссю гвалтаўніком выступаюць дзяржава і яе рэпрэсіўная машына, яны вырашаюць, як усім жыць, і за любое іншадумства гатовыя караць з асаблівай жорсткасцю.
Самае важнае, што ёсць у гэтым свеце, — гэта чалавечае жыццё, у грамадстве, у якім яно нічога не варта, немагчыма нармальна развівацца і быць шчаслівым. Таму ўсе адэкватныя людзі павінны падтрымліваць тых, хто змагаецца за свае правы. Дзяліцца інфармацыяй або дапамагаць фінансава, таму што жыццё многіх, хто ўжо пацярпеў ад рэпрэсій ці яшчэ пацерпіць, залежыць ад фондаў дапамогі, дзе гэтыя людзі змогуць атрымаць кампенсацыю, а значыць — выжыць.
Я вельмі рада, што выдатныя музыкі з розных краін адгукнуліся на гэтую ініцыятыву: атрымаўся ўнікальны па складзе ўдзельнікаў зборнік, моцны і музычна, і сваімі мэтамі. Дзе, напрыклад, польскі ансамбль Hańba!, які выконвае песні польскіх працоўных 20-х гадоў, суседнічае з гуру саматык-тэхна Perforated Cerebral Party, а легенда нямецкай эксперыментальнай сцэны Gudrun Gut — з групай «Интурист». Кожны артыст крут і ўнікальны. Усе атрыманыя сродкі пойдуць у Фонд беларускай салідарнасці, які дапамагае беларусам, пацярпелым і тым, хто пазбавіўся працы з-за палітычных рэпрэсій.
Я не маю ілюзій, але да канца буду верыць у тое, што неяк усё наладзіцца. Цяпер гэта моцная, як ніколі згуртаваная нацыя, якая захапляе сваімі адвагай, самаарганізацыяй, узаемападтрымкай і міралюбнасцю. Я кажу пра тых, хто не падтрымлівае рэпрэсіўны рэжым. Хочацца верыць у дабро. Хоць пакуль складана і страшна што-небудзь прагназаваць.
Усе грошы, атрыманыя ад продажу кампіляцыі, будуць пералічаны ў Фонд падтрымкі беларусаў, пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.
Удзельнікі праекта: Thomas Azier Mary Ocher
Karpov not Kasparov
Molchat Doma
Gudrun Gut
Michelle Gurevich
Alyona Alyona
Molly Nilsson
Pilocka Krach
Maria Minerva & Florian
The Underground Youth
Chikiss
Maarja Nuut & Ruum
Phèdre
«АИГЕЛ»
Inturist
Hańba!
Super Besse
Mustelide feat. Luss
Princess Century
Lisa Bregneager
Perforated Cerebral Party feat. Alice Virt
Паводле colta.ru