Новы Тэлеграм-канал злучае кампаніі і людзей, якія страцілі працу праз погляды

Супольнасць HR Breakfast сумесна з ініцыятывай "Cумленныя людзі" запусціла Telegram-канал у падтрымку людзей, якія засталіся без працы праз свае перакананні.

hands_4906663_1280.jpg


Аўтары канала CV board: Honest people / HR Breakfast будуць выкладваць даныя па кандыдатах, якія прайшлі папярэднюю праверку, з апісаннем іх гісторыі і рэзюмэ.
Першапачаткова канал быў арыентаваны толькі на ІТ-індустрыю, але каб павялічыць ахоп кампаній, яго было вырашана пашырыць на іншыя галіны. Такім чынам кожны пацярпелы зможа знайсці нешта, што дасць яму апору: часовую падпрацоўку, новую працу або ў цэлым адчуванне падтрымкі ад прыватнага бізнесу, кажуць стваральнікі канала.
На гэты момант канал мае ўжо больш за 5 000 падпісчыкаў. Арганізатары просяць распаўсюджваць інфармацыю пра канал, каб у яго дадаліся як мага больш кампаній.
Паводле dev.by