Латвія дапаможа Беларусі
Парламент Эстоніі і ўрад Латвіі прымуць рашэнне аб санкцыях супраць асобных афіцыйных асоб Беларусі. Акрамя таго, урад Латвіі плануе 25 жніўня прыняць рашэнне аб выдаткаванні 150 тысяч еўра з бюджэтнай праграмы "Сродкі для непрадбачаных выпадкаў" на развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.
Пра гэта паведамляе dw.com са спасылкай на сайт урадавых дакументаў Eportfelis.
Акрамя таго, МЗС Латвіі мае намер заключыць дамову на суму 52,8 тысячы еўра з супольнасцю "Латвійская платформа супрацоўніцтва ў мэтах развіцця" аб прадастаўленні прававой дапамогі асобам, якія пацярпелі ў выніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Таксама плануецца заключыць кантракт з цэнтрам Marta на суму 9,5 тысячы еўра для правядзення навучання беларускіх псіхолагаў і дагавор на 51,7 тысячы еўра з Балтыйскім цэнтрам перадавога вопыту сродкаў масавай інфармацыі аб прадастаўленні фінансавай падтрымкі для развіцця незалежных СМІ ў Беларусі.