Пагрозы звальнення — лухта. Прадпрыемствам і так не хапае рабочых
Паводле звестак прэс-службы Міністэрства прамысловасці, асобным прадпрыемствам патрабуецца «дадатковая колькасць вытворчага персаналу».
Унітарнае прадпрыемства «Завод электронікі і бытавой тэхнікі Гарызонт», якое ўваходзіць у склад холдынгу «Гарызонт», звярнулася ў міністэрства, у рамках карпаратыўнай салідарнасці прадпрыемстваў Мінпрама, накіраваць яму да 150 чалавек, часова не занятых у вытворчым працэсе на сваіх прадпрыемствах.
ЗАТ «Атлант» патрабуецца каля 200 рабочых слесараў-зборшчыкаў бытавой тэхнікі, а з верасня патрэба яшчэ ўзрастае.
ААТ «Мінскі электратэхнічны завод» патрабуюцца дадаткова машыністы маставога крана, аператары фарбавальна-сушыльных ліній і агрэгатаў, фрэзероўшчыкі, электразваршчыкі на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах.
У Магілёве ААТ «Ольса» дадаткова патрабуюцца штампоўшчыкі, вялікая патрэба ў швачках.
ААТ «Гомсельмаш» патрэбны падсобныя рабочыя, токары, аператары лазерных установак і інш.
У дадатковых рабочых маюць патрэбу і іншыя прадпрыемствы, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства прамысловасці.
Паводле naviny.by