Зноў «рэкорд». Мінздароўя абвясціла пра 8315 новых выпадкаў COVID-19 за суткі

Беларусь працягвае ставіць антырэкорды па колькасці хворых на каронавірус. Так, Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 8315 выпадкаў COVID-19 за мінулыя суткі. Учорашні паказчык быў 8231.

photo_2020_12_02_16_14_26.jpg


З пачатку пандэміі ў краіне быў зарэгістраваны 777 391 інфікаваны. З учорашняга дня выпісаныя 1477 пацыентаў, а ўсяго ачунялі, па даных Мінздароўя, 765 467, адзначае REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, памерлі 6147 пацыентаў з каронавірусам, з якіх за суткі — 15.

Усяго праведзена 11 945 183 тэсты. З учорашняга дня выканана 35 554 даследаванні.