Мінздароўя: палова тэстаў на COVID-19, зробленых за суткі — станоўчыя
Міністэрства аховы здароўя другі дзень запар паведамляе аб менш чым 6 тысячах выпадках каронавіруса за суткі. Пры гэтым палова (!) зробленых тэстаў былі станоўчымі.
Паводле звестак прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, за суткі ў Беларусі выяўлена 5674 новыя выпадкі каронавірусу. Пры гэтым праведзена 11 249 тэстаў, піша REFORM.by.
Усяго ж з пачатку пандэміі ўжо пацверджаны 788 934 дыягназу і зроблена амаль 11,98 млн аналізаў.
Выпісаныя за дзень 469 чалавек. З пачатку пандэміі ачунялі 775634 пацыента.
У краіне памерлі 16 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць смяротных зыходаў дасягнула 6175.