Затрымалі жанчыну, якая напісала ліст супраць вайны ў Адміністрацыю Лукашэнкі
Як стала вядома праваабаронцам, 4 красавіка 2022 затрымалі актывістку Руху «За Свабоду» Людмілу Рамановіч. Сёння яе змясцілі ў брэсцкае СІЗА.

Жанчыне прад'яўлены абвінавачанні па артыкуле 368
Крымінальнага кодэкса («Абраза прэзідэнта Беларусі»). Падставай для гэтага стаў
ліст Людмілы, накіраваны ёю ў Следчы камітэт.
На пачатку сакавіка Людміла звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.