Затрымалі мінчанку, раней асуджаную на год «хатняй хіміі»

Пра затрыманне мінчанкі Юліі Куксы праваабаронцам паведаміла яе сваячка. Вядома, што прыкладна 3-4 месяцы таму Юлію судзілі за абразу суддзі, прызналі вінаватай і прызначылі ў якасці пакарання год «хатняй хіміі».

post_image252_logo.png

Сёння раніцай да яе прыйшлі следчыя і забралі. Куды, невядома. Родным Юліі патлумачылі толькі тое, што прычына затрымання — удзел у шэсьцях 2020 года.