Крымінальныя справы ў дачыненні да дваіх мужчын з псіхічнымі разладам, абвінавачаных у абразе Лукашэнкі, закрылі

Дваіх чалавек, якія пакутуюць на псіхічны разлад, судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, паведамляюць праваабаронцы. Адна справа разглядалася ў судзе Савецкага раёна Гомеля, другая — у судзе Вілейскага раёна. Суддзі прынялі рашэнне аб зняцці крымінальнай адказнасці з падазраваных.

694_832x468_1_696x392.jpg


У судзе Савецкага раёна Гомеля разглядалі справу мясцовага жыхара, які знаходзіцца на прымусовым лячэнні ў псіхіятрычным шпіталі са снежня 2021 года. Паводле даных следства, ён са свайго электроннага адрасу разаслаў па пракуратурах усіх буйных гарадоў зварот з шэрагам сцвярджэнняў датычна Лукашэнкі. У ходзе следства мужчына пацвердзіў інфармацыю, якая змяшчаецца ў лісце, і заявіў, што ўсе адказы ён атрымлівае ад «воінаў святла з матрыцы і некаторых іншых крыніц, вядомых толькі яму». Пракурорка на пасяджэнні суда прапанавала зняць з абвінавачанага крымінальную адказнасць і пакінуць яго на прымусовым лячэнні ў псіхіятрычным шпіталі з агульным кантролем.
Прадстаўнік абвінавачанага і адвакат падтрымалі пракурора, што ў канцы і абвясціла суддзя ў якасці прысуду. Тэлефон пастанавілі канфіскаваць на карысць дзяржавы.
У судзе Вілейскага раёна разглядалі справу ў дачыненні да мужчыны, «які "паглуміўся з партрэта Лукашэнкі", груба размаляваўшы яго». У суд паступілі медыцынскія дакументы, якія прызнаюць Сафарава недзеяздольным і пацвярджаюць, што на момант здзяйснення злачынства ён не мог адказваць за свае дзеянні. Суддзя пастанавіў спыніць крымінальную справу.
Паводле reform.by.