За тым, як «варушацца» будаўнікі моста на Нямізе, чыноўнікі сочаць кругласуткава

Пра будаўніцтва абрынутага моста на Нямізе і дзіўны «лайфхак ад мэрыі» ў сваім тэлеграме распавяло агенцтва «Мінск-Навіны».

8_125_logo_1_1.jpg

Калі вы яшчэ не ведаеце, «чаму мост на Нямізе будуюць так хутка», дык пра тое, чыя заслугу ў гэтым, распавядае Мінск-Навіны.

Прычыны і хуткасці, і якасці будоўлі — у тым, што ў адказных мінскіх чыноўнікаў устаноўлена спецыяльная праграма «Мост». У ёй анлайн-камера паказвае відэа высокай якасці ў рэжыме 24/7. Так чыноўнікі Мінгарвыканкама адсочваюць «дынаміку на аб'екце». Таму што — «давярай, але правярай».

Зрэшты, калі верыць журналістам, будаўнікі моста на Нямізе запэўніваюць: «Варушымся не толькі з-за кругласутачнага нагляду, самі ўсведамляем важнасць моста для горада і гараджан».