YouTube-канал музыкі з Мядзела, якога затрымалі на мінулым тыдні, прызналі «экстрэмісцкім». Хронікі рэпрэсій 10 чэрвеня
Гаворка пра YouTube-старонку Аляксандра Хіхеля — мужчыну затрымалі пасля даносу прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Сцвярджалася, што музыка «спяваў дурныя песенькі супраць СВА». Пасля затрымання YouTube-канал мужчыны быў выдалены.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
Instagram-старонкі — «ucsd4marfa і «ubc_sar,
старонкі ў TikTok — «Неделя цитат (Phoenix INFO)», «Glafira», «liabedzka», «nnvideotv», «belarus.freedom.fі», «Джеки-Чан», «Bel_freed», «Freedom», «Харисова| молодая политологию!», «☦️ Fɾҽҽ Bҽʅαɾυʂ ☦️», «buslenok», «Freedom Belarus», «Беларусь Будет Свободной», «Belarus», «Belarusian Battalion», «Витёк Battalion», «Не_Беглый», «littouwin», «Pulse of Freedom», «yar_vel».
ГУБАЗіК затрымаў 20-гадовага мінчука, які нібы спрабаваў уступіць у полк Каліноўскага і «прапагандаваў нацысцкую нянавісць»
Пра гэта паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на СК.
Як сцвярджаюць у ведамстве, гэтай вясной малады чалавек вырашыў уступіць у полк Каліноўскага.
«Фігурант прадаставіў фатаграфію пашпартных дадзеных у чат-бот тэрарыстаў і выказаў гатоўнасць да ўдзелу ў баявых дзеяннях. Заяўка была прынята, аднак яго планы спынілі супрацоўнікі ГУБАЗіК».
Таксама сцвярджаецца, што хлопец «размяшчаў у каментарах пад публікацыямі фатаграфіі беларусаў з партрэтамі Гітлера і нацысцкай сімволікай, якія нібыта выказваюць падтрымку і ўхвальваюць ідэі фашызму, ствараючы такім чынам пераканаўчы, але хлуслівы кантэнт». Таксама ён запэўніваў, што Гітлер быў выратавальнікам Еўропы, і актыўна распаўсюджваў гэтыя погляды, такім чынам займаючыся «прапагандай нацысцкай нянавісці і скажэннем гістарычнай праўды».
Мінчуку прад'яўлена абвінавачанне ў «рэабілітацыі нацызму» (ч. 1 арт. 130-1 КК). Ён знаходзіцца пад вартай.