Выйшла на волю палітзняволеная Вольга Дубовік, трэцяя асуджаная па «справе цюкоў»
На волю выйшла 45-гадовая фігурантка «справы размаляваных цюкоў з саломай» Вольга Дубовік. Днямі вызваліліся іншыя асуджаныя па гэтыя справе — палітвязні Ігар Мыслівец і Алена Дзядзюля. Усе яны адбылі свае тэрміны, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, суддзя
Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў
рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339
КК (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год
калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене
Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу.
Кацярыну Арыку асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда.
На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з
аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі.