Палітзняволенай Юліі Сырых змянілі меру стрымання і выпусцілі з СІЗА
Але абвінавачанні з жанчыны не знятыя.

Палітзняволеная Юлія Сырых
Палітзняволеную Юлію Сырых, валанцёрку «Краіны для жыцця», выпусцілі з СІЗА — ёй змянілі меру стрымання, паведамляюць праваабаронцы. Абвінавачанні з жанчыны не знятыя.
Акрамя таго, паводле інфармацыі праваабаронцаў, Юліі Сырых перакваліфікавалі артыкул на «больш мяккі», аднак пакуль не паведамляецца, на які менавіта. Раней яе абвінавачвалі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК РБ).
У СІЗА валанцёрка была амаль год: яе затрымалі ў пачатку ліпеня 2021 года.