Палітзняволенай Кацярыне Нікіценка прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» паводле 342 артыкула КК
У судзе Заводскага раёна Мінска 13 траўня вынесены прысуд палітзняволенай Кацярыне Нікіценка. Яе абвінавацілі ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Кацярына была затрыманая ў Мінску 28 лістапада 2021 года, нагадваюць праваабаронцы.
Суддзя Жана Хвайніцкая прысудзіла палітзняволенай
абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры
гады.