У Мінску схапілі 23-гадовую айцішніцу. Супраць яе завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 23-гадовай супрацоўніцы адной з IT-кампаній Дар'і Ляўко.

photo_2022_05_16_21_53_14.jpg

У «пакаяльным відэа» дзяўчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў і перакрыцці дарог. Таксама праўладныя каналы асабліва падкрэслілі, што ў Дар'і «заробак 3300$».

Ляўко інкрымінаваны артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляюць праваабаронцы.