Ілля Вайцяховіч, якога затрымалі, калі ён ехаў на пахаванне бацькі, асуджаны да двух гадоў калоніі

36-гадовага сына вядомага бізнесмена Эдуарда Вайцяховіча затрымалі 15 студзеня 2022 года, калі ён ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі.

photo_2022_05_16_18_39_36__2_.jpg

Амаль праз чатыры месяцы пасля затрымання ў судзе Ленінскага раёна Мінска Іллі быў вынесены прысуд. Суддзя Юлія Шут прызнала яго вінаватым ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прысудзіла два гады калоніі, паведамляюць праваабаронцы.