Валерый Цапкала — чалавек і новае экстрэмісцкае фарміраванне

У Беларусі з'явілася новае экстрэмісцкае фарміраванне — «Валерый Цапкала», а таксама полк «Пагоня».

photo_2022_10_28_11_35_54.jpg

МУС 28 кастрычніка прыняў рашэнне аб прызнанні «групы грамадзян, аб'яднаных пад агульным кіраўніцтвам Валерыя Цапкалы, у тым ліку з дапамогай шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў» экстрэмісцкім, паведамляюць праваабаронцы. Гэта тычыцца сацсетак і сайтаў экс-дырэктара ПВТ і палітыка. Іх лагатыпам называецца фота самога Цапкалы.

Полк «Пагоня» быў прызнаны такім фарміраваннем яшчэ 20 кастрычніка. Прызнаны таксама «лагатып у выглядзе выкананага ў чырвона-белым колерам мастацкага малюнка сярэднявечнага шлема, які пранізвае меч, і ўпісанага ў стылізаваны шчыт».

Цяпер у спісе 97 «арганізацый, фарміраванняў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».