У Мінску затрымалі ўладальніка караоке-бара «Шум»
Мужчыну клічуць Аляксей, яму 41 год.

Ён быў адным з заснавальнікаў вядомага караоке-бара «Шум», які працаваў на Кастрычніцкай. Два тыдні таму без тлумачэння прычынаў дамова на арэнду бара была скасаваная, і ён неўзабаве выехаў.
Аляксей захапляўся гістарычнай рэканструкцыяй і даволі актыўны вёў сацсеткі. Там ён пісаў пра палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама пра вайну, падтрымліваў Украіну.
У «пакаяльным» відэа сілавікі самі выкрылі, што арыштавалі мужчыну выпадкова — за публікацыю нейкай карыкатуры ў Фэйсбуку. Пасля гэтага яны нібыта выявілі, што ён быў падпісаны на план «Перамога».