У Мінску спыняюць прыём вучняў у ліцэй №2
Дакумент, у якім гаворыцца пра спыненне прыёма навучэнцаў у ліцэй, апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку рэпетытар Яўген Лівянт.
Ліцэй №2
У адказе Упраўлення адукацыі Ленінскага раёна Мінска сказана, што ўсе вучні, якія паступілі ў ліцэй, змогуць завяршыць навучанне і атрымаць дакумент устаноўленага ўзору, а вось прыём у 2022 годзе для навучання ў ліцэі праводзіцца не будзе.

Фота са старонкі Яўгена Лівянта ў Фэйсбуку
Пра магчымае закрыццё ліцэяў №1 і №2 у Мінску раней неафіцыйна паведамілі бацькам вучняў. Але Міністэрства адукацыі адмаўляла гэтыя чуткі.