У Баранавічах памерла 16-гадовая школьніца. Ёй стала кепска проста на ўроку

У Баранавічах вучаніца 11 класа страціла прытомнасць на ўроку і памерла, піша intex-press.by. Трагедыя адбылася 23 снежня ў першай палове дня ў адной са школ Паўночнага мікрараёна.

ssh_19_foto_aleksandr_korob_1200x560.jpg

Дзяўчынцы выклікалі «хуткую», але выратаваць яе медыкам не ўдалося.

Следчыя высвятляюць абставіны смерці 16-гадовай школьніцы. Яны апытваюць настаўнікаў і сваякоў дзяўчынкі.