У Гомелі дзвюх вучаніц каледжа прымусілі запісаць «пакаяннае відэа»
Праваабаронцы паведамляюць, што прычынай сталі ролікі ў TikTok с ваеннай тэхнікай. За гэтыя відэа вучаніцам прыйшлося прасіць прабачэння.
Сілавікі прымусілі дзвюх вучаніц Гомельскага каледжа кулінарыі прасіць прабачэння на камеру за ролікі ў TikTok.
«Пакаянныя відэа» з дзвюма, верагодна, непаўнагадовымі вучаніцамі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. На іх дзяўчаты просяць прабачэння за тое, што выклалі ў TikTok відэа з перасоўваннем ваеннай тэхнікі, і абяцаюць больш так не рабіць.