Генштаб Украіны: у Гомелі і Бабруйску будуць рыхтаваць наёмнікаў
Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў, быццам у Гомелі, Бабруйску і расійскім Смаленску ствараюць цэнтры падрыхтоўкі наёмнікаў для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Маўляў, такія паведамленні ўкраінскаму Генштабу прыходзілі не аднойчы.
Таксама ўкраінцы паведамляюць, што на беларуска-ўкраінскай
мяжы на валынскім напрамку застаецца расійская групоўка войскаў. У Генштабе
Украіны лічаць, што імавернасць правакацый, каб уцягнуць беларускае войска ў
ваенныя дзенняі, застаецца высокай.
У цяперашніх умовах праверыць гэтыя звесткі, датычныя ваенных дзеянняў, немагчыма, адзначае «Еўрарадыё».