Джо Байдэн: ЗША дадуць зброю Украіне і гатовыя прыняць украінскіх бежанцаў

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запэўніў, што яго краіна прадаставіць Украіне зброю для абароны і гатовая прыняць украінскіх бежанцаў.

0d7d36d3_901e_4692_a7c6_94dea6da8c2e_w1200_r1.webp

«Мы паклапоцімся аб тым, каб у Украіны была зброя для абароны ад расійскіх сіл, — адзначыў Джо Байдэн. — Мы пашлём грошы, прадукты і дапамогу, каб выратаваць жыцці ўкраінцаў».

 Акрамя таго, амерыканскі лідар абяцае забяспечыць прыём бежанцаў з Украіны ў ЗША: «Мы будзем вітаць украінскіх бежанцаў з адкрытымі абдымкамі».

Нагадаем, у цяперашні час Амерыка, у адрозненне ад многіх еўрапейскіх краін, не прымае бежанцаў з Украіны.

ЗША рыхтуюць візіт Байдэна ў Еўропу для абмеркавання вайны ва Украіне з еўрапейскімі лідарамі.
Паводле «Украінскай праўды».