У Брэсце выклікалі ў СК памерлую жанчыну

Гэта маці актывіста, супраць якога заведзеная крымінальная справа.

photo_2021_03_17_20_15_12.jpg

У Брэсце Марыну Сіліч, маці дэлегата «Сходу» Іллі Сіліча, супраць якога заведзеная крымінальная справа аб супраціве сілавікам, выклікалі у СК. 19 сакавіка яна павінна прыйсці на допыт у якасці сведкі да следчага Юркевіча. Толькі вось жанчына памерла ў мінулым годзе.
Ілля Сіліч выступае на «Сходзе» з ініцыятывай аб правядзенні электроннага рэферэндуму па акумулятарным заводзе ў Брэсце. «Лічу, што менавіта з-за гэтага маю справу знялі з паліцы», -— кажа ён.