Тэма 2013: «Новыя галасы за дэмакратыю»
«У Міжнародны дзень дэмакратыі ў гэтым годзе я заклікаю кіраўнікоў прыслухоўвацца да меркаванняў людзей, паважаць іх і адпаведным чынам рэагаваць на іх, незалежна ад таго, выяўленыя яны наўпрост ці праз выбарных прадстаўнікоў». (З паслання Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна)
Дэмакратыя: абраная народам улада, роўнасць, магчымасці, свабода
Дэмакратыя адносіцца да універсальных і непадзельных асноўных агульначалавечых каштоўнасцяў і прынцыпаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Дэмакратыя заснавана на свабодным
волевыяўленні народа і цесна звязана з забеспячэннем правапарадку і ажыццяўленнем правоў і асноўных свабод чалавека.
Хоць у дэмакратый ёсць агульныя рысы, не існуе адзінай мадэлі дэмакратыі. Дзейнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у падтрымку намаганняў урадаў па падтрымцы і ўмацаванні дэмакратыі
ажыццяўляецца ў адпаведнасці са Статутам і толькі па канкрэтнай просьбе адпаведных дзяржаў-членаў .
8 лістапада 2007 г. Генеральная Асамблея абвясціла 15 верасня Міжнародным днём дэмакратыі і прапанавала дзяржавам-сябрам, сістэме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншым рэгіянальным ,
міжурадавым і няўрадавым арганізацыям адзначаць гэты дзень. Міжнародны дзень дэмакратыі з'яўляецца добрай нагодай звярнуць увагу на стан дэмакратыі ў свеце.
Лозунг гэтага года — «Новыя галасы за дэмакратыю» — імкнецца прыцягнуць увагу да важнасці галасоў людзей , якія выяўляюцца як непасрэдна, так і праз
выбраных прадстаўнікоў у кантэксце палітычных, эканамічных, сацыяльных, экалагічных і тэхналагічных дыскусій сучаснасці. Здольнасць людзей выказваць сваё меркаванне і прымаць рашэнні ў дачыненні да
формаў дзяржаўнага кіравання ляжыць у аснове дэмакратыі.
un.org