Суд над супрацоўнікамі «Корпуса» пачнецца праз тыдзень
Суд над супрацоўнікамі мінскага культурнага цэнтра «Корпус» Аляксандрам Багданавым і Максімам Круком пачнецца 16 снежня, паведамляе «Вясна».
Разгляд адбудзецца ў судзе Ленінскага раёна Мінска ў 10:30.
Працэс будзе весці суддзя Марына Клімчук.
Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК
(«Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба
парушаюць грамадскі парадак»).
Дырэктар «Корпуса», арт-менеджар Аляксандр Багданаў, ён жа дыджэй Papa Bo, і мастак-пастаноўшчык цэнтра Максім Крук, а таксама яшчэ адна супрацоўніца Цэнтра Лізавета Неўмяржыцкая былі затрыманыя 2 верасня на працоўным месцы. Іх асудзілі на 10 сутак арышту па артыкуле 24.3 КаАП аб непадпарадкаванні міліцыі. Але пасля адбыцця арышту Багданаў і Крук так і не выйшлі на волю. Яны знаходзяцца ў мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага, нагадвае reform.by.