Суд абавязаў Мінюст пісьмова абгрунтаваць спыненне ліцэнзіі адваката Калеснікавай і Бабарыкі
Пра гэта паведамляе адвакат Дзмітрый Лаеўскі.
Суд абавязаў Мінюст прадставіць пісьмовае абгрунтаванне рашэння аб спыненні ліцэнзіі адваката Калеснікавай і Бабарыкі. «Суд абавязаў Мінюст прадставіць пісьмовае абгрунтаванне рашэння аб спыненні ліцэнзіі адваката Дзмітрыя Пыльчанка, таму што да гэтага моманту ані з рашэння Мінюста, ані з іхных пярэчанняў на скаргу не было бачна, якія выказванні і з якой прычыны расцэненыя як дыскрэдытуючыя», – напісаў адвакат Дзмітрый Лаеўскі.
Абаронца адзначае, што паводле Мінюсту у заканадаўстве не ўтрымліваюцца крытэрыі, паводле якіх выказванне адваката можна ацаніць як дыскрэдытуючае. Таму Мінюст можа па сваім меркаванні любое выказванне адваката прызнаць дыскрэдытуючым і спыніць ліцэнзію.
«Мы даказваем, што такі падыход несумяшчальны з прынцыпам незалежнасці адвакатуры і разыходзіцца з правам на выказванне меркавання, замацаваным у Канстытуцыі, міжнароднымі стандартамі і заканадаўствам Беларусі», – падкрэслівае Лаеўскі.