Яўген Юшкевіч этапаваны ў СІЗА №1 на Валадарскага
Раней знаёмыя Яўгена заўважылі, што пасля затрымання зноў былі адноўлены яго месэнджеры і сацсеткі.
Былы следчы і актывіст праекта ByChange Яўген Юшкевіч этапаваны ў СІЗА №1 на Валадарскага, паведамляе яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
Абвінавачванне яму яшчэ не прад'явілі, ён падазраецца па артыкуле 342 ч.1 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
Яўгену можна пісаць лісты:
Юшкевіч Яўген МіхайлавічСледчы ізалятар №1,вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220050