«Спытала: нельга гірлянды вешаць? Адказ: гледзячы якія». Міліцыя цяпер палюе і на гірлянды
Яшчэ нядаўна дзікасцю здаваліся навіны пра жыхароў мікрараёна Лебядзіны, якіх забіралі з кватэр, а пасля судзілі за бела-чырвона-белыя сцягі на балконах.
Высветлілася, што гэта быў толькі пачатак. Цяпер міліцыя цікавіцца жыхарамі, у якіх вісяць у вокнах «няправільныя» гірлянды.
«У нашай кватэры няма гірлянды, ёсць побач з нашым балконам. Амаль на ўсю прастору лоджыі агеньчыкамі роўна зробленыя бел-чырвона-белыя палосы. І ў наш пад'езд прыходзілі ўчора ўвечары і сёння. Тэлефанавалі, грукалі да нас. Трое, прадставіліся «з міліцыі».
У форме. Адзін цалкам, двое толькі ў вязаных шапках з гербам і проста ў чорных куртках. У масках, — расказвае жыхарка «Лебядзінага» Алена. — Відаць, не маглі знайсці канкрэтную кватэру, дзе тыя гірлянды. Пыталіся пра суседзяў.
Спыталі, ці ў нас тая гірлянда? У каго можа вісець? Дзе суседзі, якія не адчыняюць?
Я спытала ў іх, а што, нельга гірлянды вешаць? Адказ быў: гледзячы якія.
Пытаюся, дзе прапісаныя стандарты? Міліцыянт сышоў ад адказу, кажа: «Давайце не будзем спрачацца».
nn.by