Следчы камітэт Беларусі паведамляе пра чарговую смерць мігранта на мяжы

Удзень 29 кастрычніка паступіла інфармацыя пра знойдзенае цела мужчыны без прыкмет жыцця каля памежнай заставы «Такары», гаворыцца ў паведамленні ў афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта.

29 кастрычніка на беларуска-польскай мяжы знайшлі цела 25-гадовага мігранта. Фота: Следчы камітэт Беларусі

29 кастрычніка на беларуска-польскай мяжы знайшлі цела 25-гадовага мігранта. Фота: Следчы камітэт Беларусі


Следча-аператыўная група вызначыла, што загінулы — 25-гадовы грамадзянін Ірака.
Побач з памерлым знаходзіліся яшчэ сямёра замежных грамадзян, у тым ліку 5-гадовае дзіця. Яны нібыта распавялі, што ўзброеныя мужчыны ў форме выціснулі іх на тэрыторыю Беларусі і што ў той момант маладзён ужо быў мёртвы.