Жыхары арабскіх краін у Мінску спяць проста на вуліцы
Такімі назіраннямі дзеляцца беларусы ў тэлеграм-каналах.

Апошнія некалькі дзён мінчане пачалі заўважаць, што «турысты» з арабскіх краін зладзілі сабе кругласутачны прывал у адным з двароў недалёка ад кінатэатра «Беларусь» — спяць у спальных мяшках проста паміж дрэвамі. Фота і назіраннямі карыстальнікі інтэрнэту падзяліліся ў тэлеграм-каналах.
Кінатэатр «Беларусь» знаходзіцца блізу ГЦ «Галерэя», дзе асабліва часта заўважаюць прадстаўнікоў арабскіх краін.
Мабыць, такая з'ява звязана з тым, што месцы ў сталічных гатэлях імкліва сканчаюцца.