Сёння Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Ініцыятыва штогод адзначаць яго належыць Сусветнай кааліцыі па забароне смяротнага пакарання.



henker.jpg

Беларусь: апошні кат у Еўропе
Гэтая кааліцыя аб'ядноўвае каля сарака праваабарончых арганізацый, у тым ліку Amnesty International, а таксама адвакацкія аб'яднанні, прафсаюзы, мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады.
У верасні 2007 года Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне заснаваць у рамках Сусветнага дня Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, бо менавіта Еўропа з 1997 года дэ -факта з'яўляецца прасторай, практычна вольнай ад смяротнай кары.
Адзінай краінай кантынэнту, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы, застаецца Беларусь. Асноўнай перашкодай для гэтага з'яўляецца адмова ад адмены ў нашай краіне смяротнага пакарання.
На працягу апошняга часу ў Беларусі былі выкананы тры смяротныя прысуды.