Раздрукоўкі з Вікіпедыі маюць «шыфравальны характар»?

Мы ўжо пісалі пра тое, што палітвязню Мікіту Емяльянаву адміністрацыя турмы не дазваляе адказываць на лісты — нібыта праз тое, што змест лістоў "мае цынічных характар". Але ж і не ўся ўваходная карэспандэнцыя трапляе да вязня. Прычыны абсурдныя нават для нашых рэалій. 

img_0946_logo__1__logo_1_1_1.jpg


Палітзняволены Мікіта Емяльянаў цікавіцца гісторыяй, чытае кнігі на гістарычныя тэмы, просіць дасылаць яму раздрукоўкі з Вікіпедыі — артыкулы на розныя гістарычныя тэмы.
Але, як аказалася, у інфармацыі з свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі адміністрацыя турмы №4, дзе ўтрымліваецца вязень, бачыць сур'ёзную небяспеку. Таму гэтыя матэрыялы да Мікіты не трапляюць.

photo_2021_02_01_21_58_30_logo.jpg


Напрыклад, з лістоў да Мікіты былі вынуты раздрукоўкі артыкулаў пра партызаншчыну на Беларусі падчас Другой Сусветнай вайны, а таксама ў пасляваенныя гады. Таксама пад цэнзуру трапілі артыкулы пра гістарычных асоб, кшталту Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Нестара Махно, Сцяпана Бандэра.
Афіцыйная прычына неўручэння гэтых артыкулаў з Вікіпедыі — раздрукоўкі "маюць шыфравальны характар".

photo_2021_02_05_13_54_06_logo.jpg


А яшчэ Мікіта прасіў артыкулы пра старажытных ваяроў, пра розныя вайсковыя фармаванні мінулых часоў. Але, відаць, на думку адміністрацыі турмы, гісторыя Армія Спарты можа стаць небяспечным прыкладам для палітвязня. І нічога, што існавала тая армія яшчэ да нашай эры.
Такі ж лёс напаткаў і артыкул пра ваяроў-ягуараў — гэта пяхота ацтэкаў, якая перастала існаваць у 16 стагоддзі.

photo_2021_02_05_15_00_22_logo.jpg


Не менш, чым ваяры-ягуары палохаюць турэмнае начальства і раздрукоўкі Крымінальна-папраўчага кодэксу і Правіл унутранага распарадку. Гэта ж што будзе, калі асуджаны даведаецца, што мае права ведаць свае правы! Таму на справе КПК — даволі таямнічая кніга, з якой у лепшым выпадку вязні бачаць артыкул "Абавязкі асуджаных".
Афіцыйная прычына гучыць так: раздрукоўкі (з Крымінальна-папраўчагачага кодэксу) утрымліваюць падкрэсленні — значыцца гэта ШЫФР!
Напрашваецца пытанне, ці арыентуецца адміністрацыя магілёўскай турмы ў тым самым Законе, які рэгулюе яе дзейнасць?